24 красавiка 2024, Серада, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

40% канфіскаваных у Беларусі аўто належаць магілёўцам

6
40% канфіскаваных у Беларусі аўто належаць магілёўцам

106 аўтамабіляў канфіскавалі з пачатку года ў Магілёўскай вобласці.

Паводле паправак у КоАП, у кіроўцы, якога ў другі раз затрымліваюць п'яным за стырном, канфіскуюць аўтамабіль.

Так, 106 аўтамабіляў канфіскавалі з пачатку года ў Магілёўскай вобласці. Гэта амаль 40% агульнай колькасці канфіскаваных аўто ў Рэспубліцы Беларусь, паведамляе канал «Магілёў».

З пачатку 2014 інспектары ДАІ Магілёўскай вобласці спынілі 2340 п'яных за стырном, 188 з іх - паўторна. Такіх у народзе не выпадкова называюць патэнцыяльнымі забойцамі: з віны нецвярозых кіроўцаў з пачатку года адбылося 40 ДТЗ, 14 чалавек загінулі.

Але ўсё-ткі, са слоў інспектараў ДАІ, вялікія штрафы вымусілі многіх аўтамабілістаў задумацца. У 2014 годзе затрымана амаль на 700 п'яных кіроўцаў менш, чым за аналагічны перыяд 2013..

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках