25 красавiка 2024, Чацвер, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Падатак на аўто» і штрафы выраслі

7
«Падатак на аўто» і штрафы выраслі

У Беларусі павялічаная стаўка дзяржпадатку на допуск аўтамабіля да дарожнага руху.

Паводле інфармацыі Міністэрства падаткаў і збораў, з 1 студзеня стаўкі транспартнага дзяржпадатку выраслі на адну-дзве базавыя велічыні. Так, дзяржпадатак для фізічных асоб за легкавы аўтамабіль масай не больш за 1,5 тоны цяпер складае 3 базавыя велічыні (з 1 студзеня 2015 г базавая велічыня складае 180 тысяч рублёў), ад 1,5 да 2 тон - 6 базавых велічынь, ад 2 да 3 тон - 8 базавых велічынь, больш за 3 тон - 11 базавых велічынь, піша БелаПАН.

За прычэп, які мае дазволеную максімальную масу не больш за 0,75 тоны, збор складае 2 базавыя велічыні, больш 0,75 тоны - 11 базавых велічынь.

Для пенсіянераў па ўзросту, інвалідаў I або II групы да стаўкі дзяржпадатку прадугледжаны паніжальны каэфіцыент 0,5.

Паніжальны каэфіцыент 0,5 да стаўкі дзяржпадатку таксама дзейнічае ў дачыненні да транспартных сродкаў, прызначаных для перавозкі небяспечных грузаў.

Дзяржпадатак не выплачваецца ў дачыненні да спецыяльна абсталяваных для выкарыстання інвалідамі транспартных сродкаў з ручным кіраваннем (адпаведны запіс павінен быць у тэхпашпарце) або з прыладай для перамяшчэння непрацаздольных, крэслаў-калясак для інвалідаў. Льгота дзейнічае ў дачыненні да транспартных сродкаў, атрыманых (набытых) праз органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з раней дзеючым заканадаўствам, у дачыненні да машын, якія выкарыстоўваюцца для аказання медыцынскай дапамогі, у тым ліку хуткай меддапамогі.

Льгота распаўсюджваецца таксама на транспарт МНС, прызначаны для абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, на транспартныя сродкі Мінабароны, МУС, КДБ, Дзяржпамежкамітэта, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, Следчага камітэта.

Вызваляюцца ад выплаты дзяржпадатку транспартныя сродкі аўтамабільных перавозчыкаў, абавязаных выконваць аўтаперавозкі транспартам агульнага карыстання (згодна з пералікам Міністэрства транспарту і камунікацый), а таксама транспарт для забеспячэння сацыяльнага абслугоўвання і прадстаўлення сацыяльных паслуг непрацаздольным і іншым катэгорыям грамадзян, якiя знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. На такія транспартныя сродкі ў адпаведнасці з заканадаўствам павінен быць нанесены надпіс «Сацыяльная служба».

1 студзеня павялічыцца не толькі памер дзяржпадатку, але і штрафы. За той жа не пройдзены тэхагляд прыйдзецца заплаціць 180 000-540 000 (альбо, калі пашанцуе, адкараскацца папярэджаннем), піша onliner.by.

За перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/г штраф складзе да 180 тысяч (калі прыйдзе «ліст шчасця», то 90 тысяч рублёў). Перавышэнне на 20-30 км/г будзе карацца 180-540 тысячамі рублёў, больш за 30 км/г - ад 540 тысяч да 1,8 мільёна. За прыпынак і стаянку па-за пакладзеным месцам - 180 тысяч рублёў. За парушэнне правілаў манеўравання альбо праезду скрыжаванняў - ад 180 да 900 тысяч рублёў. Не прышпілены рэмень абыдзецца ў 180 тысяч. Яшчэ адно папулярнае парушэнне - размова па мабільным падчас язды - пацягне папярэджанне або штраф да 360 тысяч. Ну а віноўнік ДТЗ аддасць казне ад 360 тысяч да 1,8 мільёна.

Падвышэнне дазволіць прывесці сацыяльныя выплаты з бюджэту, якія залежаць ад базавай велічыні, у адпаведнасць з рэальным узроўнем коштаў, запэўніваюць ва ўрадзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках