20 красавiка 2024, Субота, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Mazda і Suzuki выпусцілі «блізнят»

Mazda і Suzuki выпусцілі «блізнят»

На японскі рынак выходзяць мадэрнізаваныя субкампактныя хэтчбэкі Suzuki Alto і Mazda Carol.

"Альта" выпускаецца з 1979 года, "Кэрал" - з 1962 года. Пры гэтым хэтчбэк Mazda будуецца на базе Suzuki Alto з 1989 года, паведамляе "АвтоСреда".

Пасвяжэлы Suzuki Alto абсталёўваецца трохцыліндравым 660-кубовым маторам магутнасцю 48 л. с. Платформа ў аўтамабіля абсалютна новая, што, як заявілі ў кампаніі, дазволіла паменшыць вагу кей-кара на 60 кг. Радыус развароту мадэлі складае ўсяго 4,2 м. Новы Alto прапануецца з пярэднім або поўным прывадам, "механікай", "аўтаматам" ці варыятарам, сістэмай тармажэння RadarBrakeSupport, якая накіраваная на прадухіленне магчымых сутыкненняў, і сістэмай курсавой устойлівасці ESP.

Mazda Carol вонкава з'яўляецца копіяй "Альта", пад капотам гэтага малога размешчаны бензінавы рухавік аб'ёмам 0,66 л магутнасцю 49 або 52 л. с., трансмісія - 5-ступеністая МКПП або варыятар. У спіс стандартнага абсталявання самай маленькай "Мазды" ўваходзяць аўдыёсістэма, кандыцыянер і сістэма бясключавага доступу ў салон.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках