29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Mercedes прадставіў аўтамабіль будучыні (Фота, відэа)

26

Кампанія Mercedes на выставе новых тэхналогій у Лас-Вегасе прадставіла незвычайны канцэпт - мадэль будучыні з назвай F015 Luxury in Motion.

Mercedes-Benz F015 Luxury in Motion абсталяваны кампактнай сілавой устаноўкай і сістэмай аўтапілота, таму дызайнеры адмовіліся ад традыцыйнага формаўтварэння кузава, надзяліўшы канцэпт аэрадынамічна выверанай аднааб’ёмнай формай. Машына зроблена з перапрацаванага пластыка, алюмінія і вуглевалакна, дзякуючы чаму ўдалося зэканоміць 40% вагі, а таксама абсталявана адзінай сістэмай LED-лямпаў, паведамляе segodnya.ua.

Таксама аўто можа пахваліцца вадароднай сілавой устаноўкай, крэсламі-круцёлкамі і сэнсарнымі экранамі па ўсім салоне, - піша motori.ua. Працу аўтаномнай сістэмы кіравання забяспечвае шэраг стэрэакамер і датчыкаў, аднак кіраваць F015 Luxury у руху можна і ўручную - з кіроўчага месца.

Сілавая ўстаноўка Mercedes-Benz F015 Luxury in Motion складаецца з двух электраматораў, прыводных ад літый-іённых батарэй, ладуецца ад вадародных паліўных вочак (балоны для захоўвання вадароду ёмістасцю 5,4 кг размешчаны пад долам) або ад сеткі. Сумарная магутнасць электраматораў - 268 к. с., для разгону да 100 км/г канцэпту патрабуецца ўсяго 6,7 сек, а яго максімальная хуткасць складае 198 км/г (абмежавана электронікай). Запас ходу F015 Luxury In Motion дасягае 684 км, - паведамляе cardesign.ru.

Даўжыня новага канцэпту ад Mercedes складае 5 метраў, а шырыня - блізу 2.

Кіраўнік кампаніі Дытэр Дытшэ сцвярджае, што ў F015 можна проста жыць! Мадэль разглядаецца як магчымы аўтаномны транспарт будучыні.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках