29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На тэрыторыю Беларусі забаронены ўвоз аўтамабіляў старэйшых за 2007

21
На тэрыторыю Беларусі забаронены ўвоз аўтамабіляў старэйшых за 2007

Спецыялісты адзначаюць, што гэта негатыўна адаб'ецца на айчынных перавозчыках

На тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, згодна з тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў», для ўвозу дапускаюцца аўтамабілі не пазнейшыя за 2007 год выпуску. Дакумент увойдзе ў дзеянне 1 студзеня, піша vesti.kg.

З ягоных слоў, транспартны сродак, што ўвозіцца на тэрыторыю ЕАЭС, цяпер павінны быць як мінімум 2007 года выпуску. Пры гэтым у аўтамабіляў павінны быць і знаходзіцца ў працаздольным стане сістэмы нейтралізацыі адпрацаваўшых газаў і бартавой дыягностыкі (у дачыненні да экалагічных паказчыкаў).

Акрамя таго, аўтамабіль павінен быць укамплектаваны як мінімум адной франтальнай падушкай бяспекі, ABS (антыблакіровачнай тармазной сістэмай), сістэмай мацавання для дзіцячых сядзенняў, дзённымі хадавымі агнямі і імабілайзерам (від электроннай супрацьугоннай прылады).

Транспартныя сродкі больш ранніх гадоў выпуску, згодна з рэгламентам, будуць уважацца адпаведнымі патрабаванням і экалагічнаму класу (Еўра-4) пры наяўнасці паведамлення аб афіцыйным зацвярджэнні тыпу або сертыфікату адпаведнасці.

Нагадаем, што дамова аб стварэнні Еўразійскага Эканамічнага Саюза падпісаная 29 траўня 2014 года прэзідэнтамі дзяржаў-удзельніц Мытнага саюза - Расеі, Казахстана і Беларусі. У кастрычніку 2014 дагавор аб далучэнні да саюза падпісала Арменія. І 23 снежня 2014 падпісаны дагавор аб уступленні ў ЕАЭС Кыргызскай Рэспублікай. 1 студзені 2015 дагавор аб ЕАЭС увойдзе ў дзеянне.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках