25 красавiка 2024, Чацвер, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бітва» года: Bugatti Veyron Vs Ferrari LaFerrari (Відэа)

5

Прапануем вашай увазе гонку, якая, як у простым, так і ў пераносным сэнсе, вартая сваіх грошай.

Не часта даводзіцца пабачыць, як змагаюцца за званне лепшага два гіперкары коштам больш за мільён даляраў, піша av.by.

У прыватнасці размова ідзе пра «супрацьстаянне» даволі вядомых Bugatti Veyron і Ferrari LaFerrari.

Калі б рашэнне прымалася выключна зыходзячы з характарыстык аўтамабіляў, Bugatti перамог бы аўтаматычна. Для параўнання, 8-літровы 16-цыліндравы рухавік з турбанаддувам у Bugatti выдае 987 конскіх сіл пры неверагодных 1250 Нм крутоўнага моманту.

У той час як сумарная магутнасць гібрыднай сілавой устаноўкі ў Ferrari складае 950 к.с. і «ўсяго» 900 Нм. Акрамя таго, самы хуткі аўтамабіль у свеце абсталяваны сістэмай поўнага прывада, а вось ягоны чырвоны праціўнік мае толькі задні прывад.

Але ёсць адна загваздка: Veyron важыць масіўныя 1888 кг, што робіць 1255-кілаграмовы LaFerrari проста «пушынкай». Гэта некалькі ўраўноўвае шанцы, таму рабіце свае стаўкі і глядзіце рэальны зыход «бітвы».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках