20 красавiка 2024, Субота, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчука адгаварылі скакаць са шматпавярхоўкі

12
Менчука адгаварылі скакаць са шматпавярхоўкі

Маладога чалавека, які хацеў саскочыць з 9 паверха шматпавярхоўкі на Мірашнічэнка, угаварылі не ўчыняць суіцыд.

Інцыдэнт на сталічнай вуліцы Мірашнічэнка ў мікрараёне Зялёны Луг, дзе на парэнчах балкона дома № 6 знаходзіўся малады чалавек, які пагражаў саскочыць уніз з дзявятага паверху, завяршыўся добра. Прадстаўнікі экстранных службаў угаварылі хлопца не ўчыняць суіцыд, піша БелаПАН.

Не выключана, што спроба саскочыць з балкона была не адзінай спробай суіцыду: запясці ў хлопца, якога перадалі медыкам, перамотаныя акрываўленымі імправізаванымі бінтамі.

Нагадаем, раней адзін з супрацоўнікаў міліцыі паведаміў, што малады чалавек збіраецца скончыць з сабой «праз праблемы з дзяўчынай».

Як паведаміла журналістам відавочца здарэння Юлія, яна выносіла смецце і пачула, што на агульным балконе хтосьці знаходзіцца. Дзяўчына папрасіла свайго маладога чалавека, Дзмітрыя, выйсці і праверыць, хто на балконе. Паводле слоў апошняга, ён выйшаў на балкон і ўбачыў хлопца, які сядзеў на парэнчах. Дзмітрый заўважыў, што «малады чалавек быў відавочна неадэкватны». Пасля гэтага ён патэлефанаваў у МНС. Прыбылі прадстаўнікі экстраных службаў, якія пачалі перамовы з чалавекам, які збіраўся скокнуць уніз. Пры гэтым Дзмітрый заставаўся з ім побач, паколькі, паводле ягоных слоў, хлопец «яму давяраў, прасіў у яго вады і запаліць». Як сказаў Дзмітрый, малады чалавек «жыве дзесьці ў суседніх дамах».

Адзін з медыкаў паведаміў, што хлопца пасля аказання яму неабходнай медыцынскай дапамогі даставяць на агляд да псіхіятраў.

Не выключана таксама, што пасля неабходных разбораў няўдаламу самагубцу могуць выставіць рахунак за працу экстраных службаў, а таксама прызначыць адміністрацыйнае пакаранне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках