25 красавiка 2024, Чацвер, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зніклага 10-гадовага хлопчыка ў Менску шукаюць чацвёрты дзень

20
Зніклага 10-гадовага хлопчыка ў Менску шукаюць чацвёрты дзень

У Менску чацвёрты дзень шукаюць 10-гадовага хлопчыка - Мікіту Букаціча, які пражывае ў сталіцы на вуліцы Якубава, 22.

Як паведамілі ў пошукава-выратавальным атрадзе "Анёл", які падключыўся да пошукаў дзіцяці, ён пайшоў з дому 15 студзеня і да цяперашняга часу пра месцазнаходжанне хлопчыка нічога не вядома, піша БелаПАН.

Раней ён з дома не сыходзіў.

Прыкметы хлопчыка: на выгляд недзе 10 гадоў, рост каля 120 см, хударлявага целаскладу, валасы светла-русыя, коратка стрыжаныя. Быў апрануты ў вязаную цёмна-шэрую шапку, чорную балонневую куртку з капюшонам сярэдняй даўжыні, светла-сінія джынсы з малюнкамі і аплікацыямі. Пры сабе меў чорную спартыўную сумку.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй аб зніклым або ягоным месцазнаходжанні, просяць паведаміць на тэлефон 102.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках