24 красавiка 2024, Серада, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі тэнісіст загінуў у ЗША пасля бойкі

6
Беларускі тэнісіст загінуў у ЗША пасля бойкі

Яго сябры збіраюць грошы для адпраўкі цела на радзіму.

У чацвер вечарам, 15 студзеня, у горадзе Апала-Альта ў Каліфорніі адбылася паніхіда па загінулым 24-гадовым беларусу Алегу Таламаю. Пра гэта паведамляе abc7news.com, піша TUT.by.

Ён памёр, не прыходзячы ў прытомнасць, 9 студзеня ад траўмаў, атрыманых у бойцы. Як пішуць мясцовыя СМІ са спасылкай на прадстаўнікоў паліцыі, уначы 21 снежня 2014 года ў бары ў цэнтры горада Алег і ягоны сябар пасварыліся з кампаніяй з 4-х мясцовых жыхароў. У спрэчку ўмяшалася служба бяспекі і паліцыя, адаслаўшы ўсіх па дамах. Аднак праз некаторы час спрачальнікі сутыкнуліся на вуліцы, завязалася бойка. 28-гадовы Ніл Браян Ротраф ударыў Алега Таламая ў твар і паваліў яго на зямлю.

У выніку беларус атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму - пералом костак чэрапа, і страціў прытомнасць.

Пасля смерці Алега Таламая мясцовыя праваахоўныя органы абвінавацілі ў ненаўмысным забойстве і саўдзеле ў цяжкім злачынстве Ротрафа і яго 21-гадовага прыяцеля Акшая Мастакара.

У ЗША на цырымонію развітання прыбылі маці і брат загінулага беларуса.

Алег Таламай прыехаў у ЗША ў 2012 годзе. Хлопец перабіваўся выпадковымі заробкамі, пакуль не ўладкаваўся ў Акадэмію тэніса ў Апала-Альта трэнерам. Ён займаўся гэтым відам спорту на радзіме, гуляючы ва універсітэцкай зборнай, быў памочнікам трэнера каманды Кубка Дэвіса ў Беларусі і спадзяваўся, што стане прафесіяналам і ў ЗША. У Акадэміі ён стаў адным з самых запатрабаваных трэнераў.

"Ён быў проста адным з найлепшых людзей у свеце", - кажа аб сваім настаўніку 12-гадовы Ісхан Балакрышнан. "Ён ніколі не ціснуў на мяне, калі я штосьці псавала", - распавядае 10-гадовая Адзіцья Срынівасан. "Алег быў вельмі, вельмі добры хлопец, і я хачу, каб яго сям'я ведала, якім выдатным ён быў і як яго будзе не хапаць", - шкадуе адна з яго калег.

Тым часам сябры Алега адкрылі збор сродкаў, неабходных для транспарціроўкі цела беларуса на радзіму, "каб яго маглі пахаваць побач з бацькам".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках