28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google ў 2020 годзе запусціць серыйную вытворчасць беспілотных аўто

1

Кампанія вядзе перамовы з вядучымі аўтаканцэрнам для выпуску аўтамабіля з аўтапілотам.

Карпарацыя Google мае намер ужо ў гэтым годзе выпусціць 100 беспілотнікаў. Для гэтага яна вядзе перамовы з GM, Ford, Toyota, Daimler AG і Volkswagen, цытуе словы кіраўніка праекта Крыса Армсана Reuters. Са слоў прадстаўніка кампаніі, серыйны выпуск машыны запланаваны на 2020 год, піша korrespondent.net.

Транспартны сродак ад Google разлічаны на двух чалавек. Ён будзе аснашчацца электрычным рухавіком, аналагічным таму, які ўсталяваны на Fiat 500e. Пакуль максімальная хуткасць аўтамабіля не перавышае 40 км/гадзіну.

Аўтамабіль з аўтаномным кіраваннем ад Googlе на сённяшні дзень у рамках тэстаў праехаў больш за мільён кіламетраў. Цяпер галоўная тэхналагічная праблема палягае ва ўспрыманні сігналу святлафора - яго стэрэакамеры і сэнсары не могуць распазнаць занадта яркія або часовыя святлафоры.

Таксама электроніка не можа вызначаць выбоіны на трасе і адкрытыя люкі, але ўжо "навучылася" ідэнтыфікаваць дарожныя конусы, якія абазначаюць рамонтныя работы.

Нагадаем, у снежні кампанія Google абвясціла аб стварэнні першага цалкам працоўнага прататыпа аўтамабіля з аўтапілотам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках