25 красавiка 2024, Чацвер, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз дэзадарант у гарадзенскай кватэры адбыўся выбух

3
Праз дэзадарант у гарадзенскай кватэры адбыўся выбух

Аэразольны дэзадарант справакаваў выбух у кватэры ў Горадні - ніхто не пацярпеў.

Пра гэта паведамілі БелТА ў цэнтры прапаганды і навучання Гарадзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

Выбух у кватэры дома па вул.Лімажа ў Горадні адбыўся ўвечары ў нядзелю. Пра яго ў МНС паведаміла гаспадыня кватэры. Да месца выкліку былі накіраваныя пажарныя разлікі, хуткая медыцынская дапамога.

Калі пачуўся выбух, усе знаходзіліся ў адным пакоі - маці прала, сын сядзеў за кампутарам, дачка глядзела тэлевізар. Выбухны хваляй выбіла шкло двух аконных праёмаў і міжпакаёвыя дзверы.

Як высветлілася, прычынай таго, што адбылося, стаў аэразольны балончык. Ён стаяў у спальні на камодзе ля люстэрка. Побач у абразкі напярэдадні Вадохрышча ўсталявалі свечку. Ніхто не меркаваў, што паступовая разгерметызацыя балончыка і запаўненне пакою небяспечнай сумессю высокай канцэнтрацыі ў дуэце з агнём прывядзе да непрадказальных наступстваў.

Ніхто не пацярпеў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках