28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасе Менск - Віцебск перавярнулася фура

Сёння раніцай на трасе М3 (Менск - Віцебск) у Менскім раёне паблізу павароту на Бараўляны здарылася ДТЗ з удзелам грузавіка і фургона.

Фура перакулілася пасярод праезнай часткі, перакрытыя дзве паласы руху, піша onliner.by.

«На М3 фура ляжала папярок дарогі перакрыўшы абедзве паласы на Лагойск. А 07:20, недалёка ад павароту на Бараўляны, - паведамляе сведка. - Калі я ехаў на Менск то пры такім надвор'і не было як паспець разглядзець».

Магчыма, ДТЗ звязанае са складанымі ўмовамі надвор'я. У Беларусь вярнулася зіма. Яшчэ ноччу ў Менску і вобласці пачаўся снегапад, дарогі замяло.

У МНС Менскай вобласці карэспандэнту распавялі, што відавочца паведаміў выратавальнікам аб аварыі, якая адбылася а 05:52. ДТЗ здарылася недалёка ад вёскі Чарцяж, сутыкнуліся седлавы цягач Renault і аўтамабіль Mercedes. «Падчас высвятлення абставінаў стала вядома, што кіроўца седлавога цягача Renault выехаў на сустрэчную паласу, праз што адбылося сутыкненне з аўтамабілем Mercedes 310d», - адзначылі ў МНС. Кіроўца грузавіка (мужчына 1964 года нараджэння) не пацярпеў. А з Mercedes кіроўцу 1984 года нараджэння даставалі ратавальнікі пры дапамозе гідраўлічных інструментаў. З траўмамі рознай ступені цяжкасці мужчына дастаўлены ў Менскую абласную клінічную бальніцу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках