23 красавiка 2024, aўторак, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўніца Ziko: Наш прадавец прыходзіць у сябе, стан не крытычны

4

У менскай ювелірнай краме, на якую ўчора быў учынены напад, распавялі пра пацярпелага прадаўца.

Са слоў супрацоўніцы крамы «Ziko» Наталлі, у выніку нападу быў паранены яе калега - 22-гадовы прадавец, піша «Салідарнасць».

- Ён у нас даўно працуе, дасведчаны супрацоўнік, - распавяла суразмоўца. - Мы даведаліся пра ягоны стан. Ён ужо прыходзіць у сябе, стан не крытычны. Будзем спадзявацца, што ўсё абыдзецца.

Іншых падрабязнасцяў супрацоўніца ювелірнай крамы раскрыць не наважылася, спаслаўшыся на ўказанне следчых. Дадала толькі, што крама зноў працуе.

Нагадаем, што 20 студзеня а 17:00 у цэнтры Менска ў гандлёвым цэнтры «Маскоўска-Венскі» невядомы паспрабаваў абрабаваць ювелірную краму «Ziko». Ён параніў прадаўца і схаваўся. Распачатая крымінальная справа.

Прыкметы зламысніка: узрост - 25-27 гадоў, рост - 170-175 см. Быў апрануты ў чорную шапку, чорную кароткую куртку, светла-сінія джынсы, красоўкі са светлай падэшвай, пры сабе меў цёмны заплечнік. Тых, каму штосьці вядома пра гэтага чалавека, просяць паведаміць у міліцыю праз тэлефон 102.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках