19 красавiка 2024, Пятніца, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трое грамадзян Паўночнай Карэі зніклі ў Менску

34

У беларускай сталіцы замежнікі працавалі ў адной з будаўнічых арганізацый. Карэйцаў не бачылі з 11 студзеня.

Як паведаміла «Інтерфаксу» прэс-афіцэр Партызанскага РУУС горада Менска Наталля Ганусевіч, трое зніклых грамадзян Карэйскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі - Кім Чан Су, Лі Тую Хен і Хван Рон Хо - жылі ў прыватным доме на вуліцы Балотнай. Паводле наяўнай у аддзеле крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС інфармацыі 11 студзеня а 19.00 усе трое пайшлі з дому, і да цяперашняга часу іх месцазнаходжанне не ўстаноўленае.

- Вядомыя знешнія апісанні тых, хто шукаецца, досыць агульныя, - адзначае прэс-афіцэр. - На выгляд 50-55 гадоў, рост 165-170 см, сярэдняга целаскладу, твары круглыя, смуглявыя, сярэднеазіяцкага тыпу, бровы прамыя, вочы карыя, валасы прамыя, чорныя, кароткія.

Праваахоўныя органы валодаюць фатаграфіямі зніклых грамадзян КНДР.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС звяртаюцца па дапамогу да ўсіх, каму што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне зніклых, з просьбай паведаміць пра сябе.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках