18 красавiка 2024, Чацвер, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар у інтэрнаце ў Віцебску: трое гаспіталізаваных

У Віцебску гарэў інтэрнат ААТ «ВІЗАС».

Інфармацыя аб пажары паступіла ў службу МНС 21 студзеня а 23 гадзіне ад вахцёра інтэрната, размешчанага па вуліцы Лазо абласнога цэнтра. Ратавальнікі выявілі, што з акна пакоя, размешчанага ў блоку на трэцім паверсе дзевяціпавярховага будынка, ідзе дым. Дымнымі былі лесвічныя клеткі вышэйразмешчаных паверхаў, піша БелТА.

Работнікі МНС, зайшоўшы ў падпалены пакой, выявілі двух пенсіянерак, маці і дачку - 1933 і 1959 гадоў нараджэння. Пацярпелыя былі эвакуаваныя. Да прыбыцця брыгады хуткай медыцынскай ратавальнікі правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы. Пасля агляду медыкамі жанчыны шпіталізаваны ў Віцебскую абласную клінічную лякарню з дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння, апёк верхніх дыхальных шляхоў».

З суседняга пакоя блока эвакуаваныя маці з двума дзецьмі: дачкой і сынам. У выніку пажару яны не пацярпелі і ад шпіталізацыі адмовіліся. З прычыны моцнага задымлення і пагрозы здароўю грамадзян работнікі МНС сумесна з адміністрацыяй інтэрната з вышэйразмешчаных паверхаў па лесвiцы эвакуавалі 33 чалавекі.

У пакоі, дзе адбыўся пажар, знаходзіўся ўнук гаспадыні, які пакінуў пакой самастойна да прыбыцця падраздзяленняў МНС. Аднак уначы ён звярнуўся ў абласную бальніцу са скаргамі на дрэннае самаадчуванне. Пасля агляду ён шпіталізаваны з папярэднім дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння».

У выніку пажару ў пакоі пашкоджана маёмасць, закураныя сцены. Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне разеткі).

У інтэрнаце, разлічаным на 500 чалавек, цяпер пражывае блізу 300.

Фота: МНС

Фота: МНС

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках