26 красавiка 2024, Пятніца, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Помста за паркоўку: у Менску невядомы прабіў колы ў 11 аўтамабіляў

164
Помста за паркоўку: у Менску невядомы прабіў колы ў 11 аўтамабіляў

22 студзеня на вуліцы Голубева ў Менску невядомы пракалоў колы ў 11 аўто.

Уладальнікі аўтамабіляў выклікалі ДАІ, аднак інспектары спачатку аштрафавалі саміх кіроўцаў за няправільную паркоўку, паведаміў тэлеканал СТВ.

Пасля гэтага ў міліцыі прынялі заявы ад 11 пацярпелых.

У агульнай складанасці зламыснік пракалоў 44 колы. Як аказалася, гэта ўжо не першы выпадак. Няправільна прыпаркаваным у гэтым месцы аўтамабілям ужо праколвалі колы летам 2014-га і месяц таму.

Напісаць каментар 164

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках