29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз абстрэлы Марыупаля скліканы аператыўны штаб

4

Колькасць ахвяр абстрэлаў вырасла да 15 чалавек. 76 атрымалі раны.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк склікаў аператыўны штаб з удзелам сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандра Турчынава, міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава ў сувязі з абстрэлам у суботу ўскраіны Марыупаля. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МУС Украіны.

Зробленыя першачарговыя захады для дапамогі пацярпелым. "У сувязі з абвастрэннем аператыўнай абстаноўкі прэм'ер-міністр Украіны склікаў аператыўны штаб з удзелам Сакратара РНБА, міністра ўнутраных спраў, ключавых міністраў урада", - адзначае прэс-служба.

З удакладненых звестак, на 13.00 паводле факту масаванага абстрэлу баевікамі з установак "Град" жылых раёнаў Марыупаля загінула 15 і пацярпела 76 мірных жыхароў, загінуў адзін, паранена двое байцоў Нацыянальнай гвардыі Украіны.

Асцярожна, шакуючыя фота

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках