17 красавiка 2024, Серада, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае войска рыхтуецца да вайны

165
Беларускае войска рыхтуецца да вайны

З 23 студзеня падраздзяленні і вайсковыя часткі пачынаюць маршы ў раёны засяроджвання для правядзення вучэнняў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Беларусі.

"Падчас заняткаў у органах вайсковага кіравання, злучэннях і вайсковых частках праведзены комплекс паслядоўных трэнінгаў з усімі катэгорыямі вайскоўцаў, падраздзяленнямі, вайсковымі часткамі, злучэннямі, органамі вайсковага кіравання для арганізацыі выканання мерапрыемстваў у варунках пераводу іх з мірнага на ваенны час", - гаворыцца ў паведамленні.

Падчас адпрацоўкі ўсіх элементаў зладжвання прадугледжана здзяйсненне асобнымі падраздзяленнямі і вайсковымі часцінамі маршаў у раёны засяроджвання і выкананне імі задач паводле прызначэння. З падраздзяленнямі будуць праведзеныя ротныя тактычныя вучэнні, у тым ліку з баявой стралянінай.

"У рамках правядзення заняткаў плануецца таксама адпрацоўка пытанняў разгрупавання авіяцыі ВПС і войскаў СПА, узмацнення аховы дзяржаўнай мяжы падраздзяленнямі Узброеных сіл", - дадалі ў Мінабароны.

У вайсковым міністэрстве таксама паведамілі, што паралельна будуць задзейнічаны шэраг службовых асоб органаў вайсковага кіравання, камандзіраў і начальнікаў, якія атрымаюць дадатковую практыку кіравання падначаленымі вайсковымі часткамі падчас прывядзення іх у вышэйшыя ступені баявой гатовасці і выканання імі навучальна-баявых задач.

Плануецца выкарыстанне матэрыяльнай базы Берасцейскага, Абуз-Лясноўскага, Лепельскага, Гожскага, Асіповіцкага і Барысаўскага палігонаў, што сведчыць не столькі пра маштабнасці мерапрыемстваў, колькі пра комплекснасць падыходаў да падрыхтоўкі войскаў.

Для стварэння абстаноўкі, якая спрыяе інтэнсіфікацыі працэсу навучання асабовага складу, плануецца прыцягненне падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый УС, якія паралельна будуць адпрацоўваць ўласныя спецыфічныя навучальна-баявыя задачы.

"Заканчэнне 2014 года было адзначана небывалай маштабамі актыўнасцю прыбалтыйскіх дзяржаў у інтэнсіфікацыі мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі. Пры гэтым, сумежнымі дзяржавамі дэманструецца імкненне да нарошчвання замежнай вайсковай прысутнасці на нацыянальных тэрыторыях", - адзначылі ў Мінабароны.

Там дадалі, што разам з узмацненнем авіяцыйнага складніка краін-чальцоў NATO ў краінах Балтыі, якія выконваюць функцыі аховы паветранай прасторы, альянс планамерна засяроджвае ля межаў Беларусі дадатковыя вайсковыя кантынгенты, абсталяваныя цяжкім узбраеннем.

"Незалежна ад геапалітычных перадумоў для прыняцця гэтай пастановы нашымі замежнымі партнёрамі, Беларусь не мае права ігнараваць змены вайскова-палітычнага становішча ў рэгіёне, якія нясуць у сабе дадатковыя рызыкі, выклікі і пагрозы вайсковай бяспецы дзяржавы", - падкрэслілі ў вайсковым міністэрстве.

Там дадалі, што гэтыя аспекты былі улічаны вайскова-палітычным кіраўніцтвам Беларусі пры фармаванні плана падрыхтоўкі Узброеных сіл у 2014-2015 навучальным годзе.

Напісаць каментар 165

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках