20 красавiка 2024, Субота, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакупнікі «Кароны» скардзяцца на новую «фішку» гіпермаркета

64
Пакупнікі «Кароны» скардзяцца на новую «фішку» гіпермаркета

Адміністрацыю крамы абвінавачваюць у падмане.

Пра гэта піша адзін з чытачоў charter97.org.

«У 2014 годзе ў гіпермаркеце «Карона» была аб'яўлена акцыя «фішка», - распавядае ён. - Пакупнікам, якія набылі тавар на суму 400 тысяч рублёў, выдавалі фішку. Пры наборы пэўнай колькасці фішак пакупнікі мелі права ў «Карона тэхна» набыць тавар указаны ва ўмовах акцыі за 50% кошту. Але, як заўсёды, людзі папаліся на падман і махлярства. Тавары названыя ва ўмовах акцыі хутка зніклі, а ў адказ на пытанні пакупнікоў прадаўцы паведамляюць, што тавару няма і не будзе». Чытач адзначае, што «акцыя» сканчаецца ў лютым, а выканання абавязацельстваў з боку ўладальнікаў «Кароны» не прадбачыцца.

«На гэты падман трапілася велізарная колькасць людзей, якія імкнуліся набыць прадуктаў не менш чым на суму азначанай ва ўмовах акцыі. Бедныя і няшчасныя ўладальнікі «Кароны» маглі б раскашэліцца і выканаць умовы праведзенай акцыі», - піша ён.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках