24 красавiка 2024, Серада, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў скасаваў візіт у Польшчу праз абстрэл Марыўпаля

1
Турчынаў скасаваў візіт у Польшчу праз абстрэл Марыўпаля

Візіт планаваўся на 26-27 студзеня, падчас якога планавалася абмеркаваць пытанні комплекснага вайсковага супрацоўніцтва з кіраўніцтвам Польшчы.

У сувязі з трагедыяй, якая адбылася ў Марыўпалі, і з абвастрэннем сітуацыі, звязанай са спробамі расейска-тэрарыстычных груповак ажыццявіць наступальную аперацыю ў Данбасе, візіт сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандра Турчынава ў Варшаву, які павінны адбыцца 26-27 студзеня, скасаваны, піша "Лiга.нет".

Падчас візіту планавалася абмеркаваць пытанні комплекснага вайсковага супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і абароны, а таксама энергетычныя пытанні з прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім, міністрам нацыянальнай абароны Томашам Семанякам, міністрам замежных спраў Гжэгажам Схетынай і кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Станіславам Казеем.

Нагадаем, 24 студзеня тэрарысты ДНР і расейскія вайскоўцы а 09:25 абстралялі з "Градаў" усходнія ўскраіны Марыўпаля. Тут пашкоджаны шэраг жылых дамоў, школа. Сакратар СНБА Аляксандр Турчынаў усклаў адказнасць за гэтае злачынства непасрэдна на прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. На сайце ГУ МУС Украіны Данецкай вобласці апублікаваны спіс загінулых і параненых у выніку абстрэлу. Усяго ў спісе лічыцца 29 загінулых і 93 параненых.

У сувязі з трагічнай гібеллю мірных жыхароў Марыўпаля 24 студзеня 2015 года ў выніку масіраванага абстрэлу жылых раёнаў горада тэрарыстамі, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка абвясціў 25 студзеня Днём жалобы. Адпаведны ўказ №30/2015 кіраўнік дзяржавы падпісаў сёння ноччу.

У гэтыя хвіліны павіннае пачацца пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны пад старшынствам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках