26 красавiка 2024, Пятніца, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Renault Megane у Менску збіў слуп з тралейбуснымі правадамі

5

Кіроўца ледзь стаяў на нагах.

Відавочца распавёў аб аварыі на Ігуменскім тракце ў Менску, піша onliner.by.

«Дзесьці пад гадзіну ночы рухаўся па Ігуменскім тракце ад Маякоўскага ў бок кальцавой. Megane на абочыне, збіў слуп з тралейбуснымі правадамі, кіроўца ледзь стаіць на нагах, працуюць некалькі экіпажаў ДАІ, электраманцёры, эвакуатар, аўтакран», - паведаміў ён.

Карэспандэнту відавочца распавёў, што кіроўца, відаць, быў нецвярозы.

«П'яны быў адназначна. Калі я праязджаў там, на месцы было два экіпажы ДАІ, працаваў эвакуатар і аўтакран. Кіроўца стаяў, хістаўся. Яго нават інспектары прытрымлівалі, каб ён не ўпаў. Сам, па-мойму, не пацярпеў ён. Іншых аўто побач таксама не было - позні час. Можна сказаць, на шчасце, бо слуп упаў проста ў першую паласу. Аўтакран падымаў яго, прыбіраў з дарогі. Renault моцна разбіты», - распавёў сведка.

Версію аб алкагольным ап'яненні кіроўцы пацвердзіў і работнік Аб'яднанай службы эвакуацыі аўто, які вывозіў з месца аварыі разбіты Renault.

«Моманту аварыі я не бачыў. Прыехаў, калі ўсё ўжо здарылася. Я, вядома, медычную экспертызу не праводзіў, але візуальна было відаць, што кіроўца п'яны. Паводзіў сябе не зусім адэкватна: рукамі махаў, на людзей кідаўся, з нейкім мужчынам біцца спрабаваў», - распавёў эвакуатаршчык.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках