19 красавiка 2024, Пятніца, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух у кватэры ў Высокім: 25-гадовы мужчына атрымаў апёкі

1

Увечары 26 студзеня выратавальнікам паступіла паведамленне аб выбуху ў пяціпавярховым жылым доме на вуліцы Будаўнікоў у горадзе Высокае.

На чацвёртым паверсе дома адбылася ўспышка газавай сумесі без наступнага гарэння, піша БелаПАН.

У выніку 25-гадовы мужчына атрымаў апёкі твару і абедзвюх кісцяў рук 2-3-й ступені. Пацярпелы шпіталізаваны ў апёкавае аддзяленне Берасцейскай абласной бальніцы. Ягоны стан сярэдняй ступені цяжкасці.

Ад выбуху таксама пацярпелі чатыры кватэры ў доме. У кватэры на чацвёртым паверсе, дзе знаходзіўся 25-гадовы пацярпелы, пашкоджаныя міжпакаёвыя дзверы, а таксама міжпакаёвая перагародка з пенаблокаў. У кватэры на трэцім паверсе пашкоджаныя ўваходныя дзверы і шкленне гаўбца. У кватэры на пятым паверсе пашкоджаныя ўваходныя дзверы, яшчэ ў адной на гэтым жа паверсе - уваходныя дзверы і шкленне міжпакаёвых дзвярэй. Гаспадары гэтых кватэр не пацярпелі.

Прычына ўспышкі газавай сумесі высвятляецца. Паводле папярэдняй інфармацыі, у кватэры, дзе адбылася ўспышка, вяліся рамонтныя працы.

Выбух у кватэры ў Высокім: 25-гадовы мужчына атрымаў апёкі. Фота: МНС

Фота: МНС

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках