29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшоў вечар салідарнасці з лётчыцай Саўчанкай

9

Вечар салідарнасці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, якая знаходзіцца ў маскоўскай турме, прайшоў 26 студзеня.

Ён адбыўся ў офісе Партыі БНФ, піша БелаПАН.

Вечар прайшоў у рамках глабальнай акцыі ў падтрымку Надзеі Саўчанкі і быў прымеркаваны да адкрыцця зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Вярхоўная рада Украіны ўключыла яе, як народнага дэпутата ад "Бацькаўшчыны", у склад дэлегацыі Вярхоўнай рады ў ПАРЕ.

Расея абвінаваціла Саўчанку ў датычнасці да гібелі расейскіх журналістаў у Данбасе мінулым летам. Сама яна ўсё абвінавачванні зняпраўджвае, яе абарона настойвае, што Саўчанку выкралі і прымусова вывезлі з тэрыторыі Украіны.

Лётчыца абвясціла галадоўку ў маскоўскім СІЗА.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках