18 красавiка 2024, Чацвер, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Становішча няпростае

131
Лукашэнка: Становішча няпростае

Дыктатар папярэджвае, што працэс выхаду з крызісу працягнецца крыху даўжэй, чым чакалася.

"Усё б было нічога, мы нарэшце намацалі той шлях, па якім павінны былі ісці. Але ўзніклі вонкавыя абставіны, у канцы мінулага года асабліва, абрынанне расейскага рынку, абрынанне расейскай валюты, а гэта палова нашага экспарту, сур'ёзна паўплывала на нашу эканоміку", - заявіў Лукашэнка, звяртаючыся ў аўторак да прызначаных кіраўнікоў органаў дзяржкіравання, піша "Інтэрфакс".

Ён адзначыў, што Беларусь, як і іншыя дзяржавы, яшчэ не выйшла з таго эканамічнага крызісу, "які выявіўся ў свеце".

"Мы не кінулі нашу дзяржаву ў вір таго крызісу, хоць прапаноўвалі шмат - ну, акунулася ўся эканоміка, паляцела на дно, давайце і мы следам, тады будзем адтуль спакойна падымацца як іншыя. Мы пайшлі іншым шляхам, стрымлівалі наступ гэтага крызісу, усяляк абаранялі людзей і, натуральна, што мы вельмі мякка ўваходзілі ў гэты крызіс. А цяпер у сувязі з тым, што тэрмін гэты расцягнуўся, нам даводзіцца доўгі час і выходзіць з гэтага крызісу", - сказаў правадыр.

Ён выказаў упэўненасць, што Беларусь пераадолее крызісныя з'явы. З ягоных слоў, цяпер разгарнулася вельмі сур'ёзная работа ў дыверсіфікацыі рынкаў збыту беларускіх тавараў. "Абноўлены ўрад сур'ёзна працуе ў гэтым кірунку. Але тут мы нічога не зробім без вашай работы на месцах. Таму што ўсё, што прыносіць карысць дзяржаве, шчасце народу, багацце гэтай дзяржавы ствараецца там, куды вы прыйдзеце заўтра працаваць", - адзначыў Лукашэнка.

"Становішча няпростае, але не катастрафічнае і нават не крытычнае. Стаўце перад сваімі падначаленымі пэўныя задачы і дамагайцеся іх выканання. Без усялякай дурносці, без усялякіх наскокаў, не трэба размахваць шашкамі, не трэба нічога прыдумляць. Памятаеце, што ў вас у падначаленні такія ж людзі, як вы самі, з такімі ж сем'ямі, якім яны павінны надаваць увагу", - сказаў ён.

Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках