28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы тэракт у Данбасе: баевікі абстралялі лякарню ў Светладарску з «Градаў»

11
Новы тэракт у Данбасе: баевікі абстралялі лякарню ў Светладарску з «Градаў»

Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць ахвяры і пацярпелыя сярод персаналу і пацыентаў.

А 15:00 мясцовага часу ў горадзе раённага значэння Светладарску, які падпарадкаваны Дэбальцаўскай гарадской радзе, прарасейскія баевікі наладзілі чарговы тэрарыстычны акт. Паводле паведамлення штаба АТА, з рэактыўных сістэм залпавага агню "Град" яны абстралялі гарадскую лякарню, піша liga.net.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць ахвяры і пацярпелыя сярод персаналу і пацыентаў. Звесткі ўдакладняюцца.

"Тэрарысты не спыніліся на крывавай драме ў Марыўпалі і ў чарговы раз паказалі сваё сапраўднае аблічча і мэту", - рэагуе штаб антытэрарыстычнай аперацыі на трагедыю ў Светладарску.

Нагадаем, што ў выніку абстрэлу баевікамі "ДНР" з РСЗА "Град" усходніх ускраін горада Марыўпаля Данецкай вобласці 24 студзеня загінулі 30 чалавек, двое з якіх - дзеці, і былі параненыя блізу сотні мірных жыхароў.

"Вядома, што абстрэл устаноў Чырвонага крыжа недапушчальны, аднак кіраваныя Расеяй найміты не маюць намеру выконваць цывілізаваныя правілы", - гаворыцца ў прэс-рэлізе АТА.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках