25 красавiка 2024, Чацвер, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі генерал: Ганьба, што мы не дапамагаем Украіне зброяй

17
Амерыканскі генерал: Ганьба, што мы не дапамагаем Украіне зброяй

Неабходна тэрмінова спыняць агрэсію Расеі з дапамогай увядзення новых, больш жорсткіх санкцый, а таксама ўзмацняць вайскоўцаў Украіны.

У адваротным выпадку наступнымі будуць балтыйскія краіны NATO. Такую заяву зрабіў генерал Джон Кін (John M. Keane), які раней займаў кіруючыя пасады ў Сухапутных войсках ЗША, паведамляе «Прэса Украіны».

«Цяперашнія паводзіны Расеі падказваюць, што яе ваенная кампанія супраць Грузіі ў 2008 годзе не была нейкім адхіленнем, а хутчэй выпрабавальнымі намаганнямі, каб перакроіць сфармаваны рэгіянальны парадак», - сказаў падчас слуханняў генерал.

Ён таксама распавёў, што цяпер Масква ўсім паказала, што не ўспрымае палітычную карту Еўропы, якая сфармавалася пасля халоднай вайны.

Кін падкрэсліў, што Штатам час рабіць рэалістычныя высновы: «Масква гатовая кінуць выклік непасрэдна існаванню NATO».

Галоўны акцэнт ён зрабіў на наступным: «Улічваючы драматычнае падзенне коштаў нафты, Расея пачынае пакутаваць эканамічна і, хутчэй за ўсё, рухаецца да рэцэсіі, калі яна ўжо не там. Дадатковыя жорсткія санкцыі павінны быць вернутыя на стол, каб прымусіць Расею спыніць агрэсію супраць Украіны».

Генерал заклікаў ЗША дапамагчы ва ўзбраенні Украіне. «Гэта ганьба, што мы ў чарговы раз адмовілі ў дапамозе людзям (народу Украіны), якія адчулі ўшчамленне, у той момант, калі яны разам звярнуліся з просьбай аб зброі для барацьбы», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках