25 красавiка 2024, Чацвер, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Пастаўкі зброі ва Украіну падвысяць выдаткі Расеі

3
Financial Times: Пастаўкі зброі ва Украіну падвысяць выдаткі Расеі

Калі б Захад дапамог Украіне са зброяй, выдаткі Расеі на падтрыманне канфлікту ў Данбасе сталі б для Масквы надмерна вялікімі.

Уладзімір Пуцін не праяўляе цікавасці да спынення вайсковых дзеянняў у Данбасе або да пошуку палітычнага развязання канфлікту ва Украіне, піша прэзідэнт Чыкагскай рады ў міжнародных справах Іва Даалдэр для The Financial Times.

Ніхто не можа сумнявацца ў тым, што апошнім часам ва Усходняй Украіне назіраецца эскалацыя баявых дзеянняў пры ўзрослай падтрымцы Масквы, піша ZN.ua.

Прэзідэнт Расеі хоча дэстабілізаваць Украіну, каб не даць Кіеву ўвайсці ў Еўропу. Ён можа мець больш шырокія мэты: захаваць большую частку Усходняй Украіны пад кантролем Расеі, стварыць сухапутны мост у Крым, ці нават стварыць новы аб'ект - «Навароссію», тым самым раздзяліць Украіну. «Не выклікае сумненняў тое, што Пуцін не прадэманстраваў ніякай цікавасці да спынення канфлікту або да знаходжання рэальнага палітычнага развязвання», - кажа Даалдэр.

На думку аўтара, рэальнасць павінна «інфармаваць» заходнюю палітыку. «Толькі тады, калі выдаткі для Расеі стануць непрымальна высокія, Пуцін пачне думаць аб развязванні гэтага канфлікту шляхам перамоваў. Пытанне ў тым, як павялічыць гэтыя выдаткі для Пуціна», - гаворыцца ў артыкуле.

«З нядаўняй эскалацыяй баявых дзеянняў настаў час забяспечыць рэальную і істотную вайсковую дапамогу Украіне», - упэўнены Даалдэр. На ягоную думку, увага павінна быць нададзеная павышэнню абараназдольнасці Украіны.

З ягоных слоў, вайсковая дапамога павінна ўключаць у сябе смяротную зброю, улічваючы вялікую колькасць бронетэхнікі, якую расейцы выкарыстоўваюць ў Данецку і Луганску, і жудасны стан зброі ўкраінскага войска. Аўтар адзначае, што дапамагчы Украіне з узбраеннем павінны не толькі ЗША, але і іншыя сябры NATO.

На сённяшні дзень аргументы супраць апасяродкавай вайсковай дапамогі Украіне перамаглі. Асцярогі эскалацыі сітуацыі і асцярогі, што такія крокі падарвуць палітычнае развязанне канфлікту, дамінавалі ў еўрапейскіх дэбатах. Але прамаруджванне з дзеяннямі не дапамагло Украіне, і не перашкодзіла Расеі абвастраць канфлікт у кожным кірунку, кажа аўтар. Адсутнасць дзеянняў не перашкодзіла РФ анэксаваць Крым, дапамагаць баевікам на Данбасе, адпраўляць туды тысячы сваіх вайскоўцаў.

«Што тычыцца палітычнага ўрэгулявання, што павінна быць відавочна, то Пуцін падумае пра гэта толькі тады, калі выдаткі на працяг вайны стануць занадта вялікімі. Пастаўкі зброі ва Украіну падвысяць выдаткі Расеі, павялічваючы імавернасць урэгулявання шляхам перамоваў. Цяпер прыйшоў час зрабіць гэта», - рэзюмуе аўтар.

Як пісала напярэдадні выданне The Daily Best, бітва за Марыюпаль патрэбная Пуціну, каб выгандляваць зняцце санкцый. У артыкуле таксама адзначаецца, што Марыюпаль размешчаны на поўдзень ад Данецка ў Азоўскага мора, у небяспечнай блізкасці да расейскай мяжы. Мэтай захопу горада з'яўляецца неабходнасць арганізацыі сухапутнага калідора да Крыма. Пуцін хоча забяспечыць анэксаваную ім паўвыспу вадой і электрычнасцю з тэрыторыі Расеі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках