28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзвычайнае здарэнне ў аэрапорце Менска: дзіця звалілася з трэцяга паверху

38
Надзвычайнае здарэнне ў аэрапорце Менска: дзіця звалілася з трэцяга паверху

У Нацыянальным аэрапорце Менска з вышыні трэцяга паверха звалілася шасцігадовае дзіцё.

Як паведамляюць крыніцы "Беларускага партызана", дзіцё атрымала цяжкія пераломы і цяпер знаходзіцца ў бальніцы.

Прыбудова аэравакзала (перакрыцце паверха залі вылету-залі чакання ў некаторых месцах не прымыкае да шкляной "сцяны", ідзе ад самага нізу і пераходзіць на столь) мае ў некаторых месцах шчыліны ў канструкцыі, якія агароджаныя металічнымі, дэкаратыўнымі канструкцыямі. Гэтыя канструкцыі не даюць пасажырам падыходзіць блізка да шкла, не зваліцца ў шчыліны ў падлозе, а таксама абараняюць шкло ад магчымых наездаў уборачных машын і іншых механізмаў, якія выкарыстоўваюцца для ўборкі падлогі і абслугоўвання залі. Даросламу чалавеку праваліцца ў шчыліну даволі цяжка.

Тут і адбыўся няшчасны выпадак: дзіцё гойдалася на гэтых парэнчах, у той час як ягоная маці займалася другім дзіцем. У пэўны момант парэнчы не вытрымалі і дзіця паляцела уніз, на першы паверх.

Прызначанае разбіральніцтва.

Складана сказаць, чыя тут большая віна: родных, якія недагледзелі за малым, або аэрапорта, які замовіў такую канструкцыю і не пралічыў бяспеку для дзяцей.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках