29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэманстранты ў Крывым Розе занялі будынак гарадской рады

5

Людзі патрабуюць навесці парадак у горадзе.

Блізу 250 мітынгоўцаў захапілі будынак гарадской рады ў Крывым Розе Днепрапятроўскай вобласці і патрабуюць «не дапусціць Марыюпальскага сцэнару». Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» арганізатарка акцыі, грамадская актывістка Ірына Тураўская.

Пратэстоўцы прарваліся ў будынак гарадской рады і занялі сесійную залю. Яшчэ блізу 150 чалавек стаяць на вуліцы ля ўваходу ў гарадскую раду. Мітынгоўцы патрабуюць сустрэчы з мэрам горада Юрыем Вілкулам.

«У гэты момант грамадзяне Крывога Рога занялі памяшканне сесійнай залі і не пакінуць яе, пакуль у горад не прыбудзе афіцыйны прадстаўнік Прэзідэнта Украіны. Тэлеграмы з такім патрабаваннем адпраўленыя Прэзідэнту і губернатару Днепрапятроўскай вобласці. Нельга дапусціць развіцця Марыюпальскага сцэнару, чаго чакае «нашая» улада! Не дамо зліць Крыўбас!» - паведаміла Тураўская.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках