29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі спецназавец засвяціўся ў шэрагах «войска Наваросіі»

123

Спецназавец ужо некалькі месяцаў ваюе на баку баявікоў у Данбасе.

Грамадзянін Беларусі Дзмітрый Макарэвіч 1993 года нараджэння, мяркуючы паводле старонкі ў сацыяльнай сетцы, ужо некалькі месяцаў знаходзіцца ў шэрагах незаконных узброеных фармаванняў «Наваросіі», спансаваных Крамлём.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» піша блогер-даследчык Іраклій Камахідзе.

«Зусім нядаўна Макарэвіч служыў у шэрагах ВС Беларусі, больш за тое ў адной з элітны вайсковых частак - 5-й Асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння Галоўнага разведвальнага ўпраўлення, дыслакаванай у г. Мар'іна Горка в/ч 89417», - адзначае блогер.

У той жа час, як прымеціў Камахідзе, сцвярджаць, што Макарэвіч усё яшчэ кадравы спецназавец, нельга.

«Але цікавае іншае. Адслужыўшы ў спецназе ГРУ, ды яшчэ і ў такой таталітарнай дзяржаве як Беларусь, не так проста апынуцца за мяжой, тым больш у шэрагах баевікоў-сепаратыстаў, якія ваююць супраць дружалюбнай суседняй дзяржавы. Так што атрымліваецца, спецслужбы і іншыя кампетэнтныя органы Беларусі закрываюць вочы на падобны адток сваіх спецыялістаў, ці ж вярбоўка былых спэцназаўцаў у шэрагі баявікоў «Наваросіі» пастаўленая на паток не без ведама афіцыйнага Менска, каб дагадзіць маскоўскім сябрам у Саюзе (апошняе стаўлю пад сумнеў, але ўсё ж)», - піша блогер.

Нагадаем, раней ужо паведамлялася аб яшчэ адным былым змагары пятай брыгады спецназа з Мар'інай Горкі, які ваюе на баку баявікоў у Данбасе.

Напісаць каментар 123

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках