23 красавiка 2024, aўторак, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты апублікавалі поўны тэкст ліста Парашэнкі Пуціну

19

Прэзідэнт Украіны не прыняў прапанову кіраўніка РФ уважаць лініяй размежавання фактычную лінію судакранання.

Украінскі лідэр настойвае на вяртанні бакоў на рубяжы вызначыныя менскім Мемарандумам. Пра гэта гаворыцца ў лісце Парашэнкі Пуціну, копію якога апублікаваў сайт ZN.UA.

У лісце, які кіраўнік украінскай дзяржавы адправіў праз 10 дзён пасля атрымання паслання ад Пуціна, Парашэнка нагадвае аб прыхільнасці Украіны "поўнаму і безумоўнаму выкананню Менскіх дамоўленасцей".

Прэзідэнт Украіны нагадаў, што падчас сустрэчы кіраўнікоў МЗС у "нармандскім фармаце" ў Берліне 21 студзеня міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў "выказаў прыхільнасць расейскага боку Менскім дакументам і падкрэсліў, што адвод сродкаў паразы калібрам звыш 100 мм будзе праходзіць менавіта ад лініі судакранання, замацаванай у менскім Мемарандуме ад 19 верасня 2014 года».

"Такі падыход можа паслужыць адпраўной кропкай далейшых дзейсных крокаў у больш хуткай дээскалацыі сітуацыі ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей, пачынаючы з эфектыўнага забеспячэння рэжыму неадкладнага спынення агню. У сувязі з гэтым, лічу вельмі важным, каб у ім было ўлічана стварэнне дэмілітарызаваных зон, а таксама адлюстраваныя выразныя крокі па фіксацыі лініі судакранання і вяртання бакоў на вызначаныя Менскім мемарандумам рубяжы пад пастаянным маніторынгам Арганізацыі ў бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе", - гаворыцца ў лісце.

Парашэнка адзначыў, што апошнія трагічныя падзеі ва Украіне, пацверджаны высновамі Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ, абстрэл Марыюпаля баявікамі з незаконных ўзброеных фармаванняў, патрабуюць "неадкладнага ажыццяўлення вычарпальных мер для аднаўлення рэжыму спынення агню і пачатку рэалізацыі ўсіх мерапрыемстваў, прадугледжаных Менскімі дамоўленасцямі". Парашэнка таксама заявіў, што ўважае мэтазгодным правесці кансультацыі Трохбаковай кантактнай групы "ужо самым бліжэйшым часам".

Таксама кіраўнік дзяржавы звярнуўся да Пуціна "з просьбай аб вызваленні грамадзянкі Украіны Надзеі Саўчанкі, якая знаходзіцца пад вартай у Расейскай Федэрацыі з прычыны пагаршэння стану яе здароўя". Пры гэтым у інтэрв'ю польскаму тэлеканалу TVN-24 Парашэнка заявіў, што ў сваім лісце ён запатрабаваў "не толькі спынення агню і выканання Менскіх дамоўленасцей, але і вызвалення Надзеі Саўчанкі і ўсіх закладнікаў".

Ліст Парашэнка Пуціну ў Крамлі ўжо "атрымалі і вывучылі", паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў РІА «Новости». Пры гэтым ён не стаў адказваць на пытанне аб рэакцыі Масквы на пасланне Парашэнкі і дэталі, якія змяшчаюцца ў ім.

Нагадаем, у лісце прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ад 15 студзеня кіраўніку ўкраінскай дзяржавы Пятру Парашэнку змяшчалася прапанова адвесці цяжкае ўзбраенне бакамі канфлікту, зыходзячы з "фактычнага" праходжання лініі судакранання. Але за час "перамір'я", пачынаючы з верасня, сілы баевікоў значна прасунуліся ў заходнім кірунку: паводле афіцыйных ацэнках, баевікі захапілі больш за 550 кв. км тэрыторыі. Таму лінія судакранання на 13 студзеня 2015 года істотна адрозніваецца ад лініі на 19 верасня 2014 г - не на карысць Украіны.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках