24 красавiка 2024, Серада, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Зелянкоўская пераязджае за Сяргеем Міхалком у Кіеў

6
Святлана Зелянкоўская пераязджае за Сяргеем Міхалком у Кіеў

Каханая лідара Brutto пераязджае ва ўкраінскую сталіцу разам з сынам.

Былы «ляпіс» Сяргей Міхалок другі месяц жыве ў Кіеве, папрасіў там від на жыхарства і плануе вялікі канцэртны тур па Украіне, дзе канцэрты не скасоўваюць без тлумачэння прычын, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Непрыемнасці ў знакамітага Міхалка пачаліся яшчэ восенню. 24 лістапада хакейны клуб «Дынама-Менск» без тлумачэнняў скасаваў выступ гурта Brutto (новы брэнд Міхалка пасля распаду «Ляпіса Трубяцкога» 1 верасня), які быў запланаваны ў праграме перадматчавага шоу паядынку «Дынама-Мінск» - «Мядвешчак». Следам скасавалі канцэрт гурта ў Самары.

Далей - болей, але ў падрабязнасці музыкі не ўдаюцца. А тое, што праблемы неабыякія, зразумела хоць бы з таго, што на днях Міхалок папрасіў від на жыхарства ва Украіне. Як высветліла «Камсамолка», у Кіеве, дзе музыка жыве ўжо другі месяц, Міхалок разам з сям'ёй сустрэў Новы год.

У паветры павісла пытанне: дзе ж будзе жыць аднагадовы сын Макар і каханая музыканта актрыса Святлана Зелянкоўская? Няўжо, не так даўно ўз'яднаная пасля доўгіх блуканняў «Ляпіса Трубяцкога» па Расеі, сям'я зноў вымушаная жыць на дзве краіны?

Нагадаем, у кастрычніку 2013 года, адразу пасля нараджэння сына Макара, Міхалок, які тады жыў у Маскве, абвясціў: «Усё, з гэтага моманту я буду жыць у Менску, бо сын павінны расці з бацькам!»

- Мы з Макарам пакуль жывем у Менску, але неўзабаве збіраемся пераехаць у Кіеў услед за татам, - распавяла Святлана Зелянкоўская, якая спачатку адмовілася ад любых каментароў.

- Але Кіеў - гэта ваш горад, вы часта бывалі ва Украіне?

- Кіеў выдатны, мы толькі нядаўна вярнуліся. І Новы год там сустракалі ўсёй сям'ёй.

Як турыст, я ад Кіева ў захапленні. Кожны раз прыязджала з радасцю, мне вельмі падабаецца горад. Думаю, што і пасля пераезду не расчаруюся. У мяне калісьці нават мара была - пажыць у Кіеве.

- Але пераезд пакуль адкладаецца праз кватэрнае пытанне?

- Так, я пакуль не магу казаць пра дакладныя тэрміны, але, думаю, у бліжэйшы час мы з сынам пераедзем. Нам трэба яшчэ сабрацца.

- Для беларусаў, думаю, гэта і сумная навіна адначасова…

- Але як жа сын будзе расці без бацькі? Да таго ж тату цяпер трэба падтрымаць, з татам трэба быць побач.

У Міхалка між тым запланаваны вялікі канцэртны тур па Украіне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках