25 красавiка 2024, Чацвер, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хуліган у Рэчыцы зламаў нос міліцыянту

28
Хуліган у Рэчыцы зламаў нос міліцыянту

У Рэчыцы за мінулы тыдзень учыненыя два злачынствы супраць супрацоўнікаў міліцыі.

У адным выпадку вайскоўцу з в/ч 5525 п'яны хуліган зламаў нос. У другім пакрыўджаны жыхар раёна парэзаў колы міліцэйскага аўтамабіля. Пра гэта паведамляе газета «Дняпровец».

Нецвярозы жыхар Рэчыцы 1977 года нараджэння быў дастаўлены ў РАУС за дробнае хуліганства. У калідоры мужчына ўдарыў галавой у твар 22-гадовага вайскоўца, які ўдзельнічаў у затрыманні, зламаўшы таму нос. Распачатая крымінальная справа паводле артыкулу «Насілле альбо пагроза ўжывання насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».

Другі інцыдэнт адбыўся ўначы 21 студзеня. П’яны 21-гадовы жыхар вёскі Азёршчына парэзаў тры шыны службовага аўтамабіля аператыўна-дзяжурнай службы перад галоўным уваходам у будынак РАУС. Выявілася, раней у гэты ж дзень хлопец быў аштрафаваны на 180 000 рублёў за знаходжанне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе. Мабыць, за гэта і помсціў. Зараз прыйдзецца кампенсаваць шкоду, якая склала больш за 2 мільёны рублёў. Акрамя таго, у дачыненні да мсціўца распачатая крымінальная справа паводле артыкулу «Хуліганства».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках