29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Згоншчыка» самалёта «Белавія» пасадзілі ў турму на тры гады

5
«Згоншчыка» самалёта «Белавія» пасадзілі ў турму на тры гады

У сераду, 28 студзеня, суд Кастрычніцкага раёна Менска вынес прысуд у справе аб згоне самалёта авіякампаніі "Белавія".

Спроба згону самалёта авіякампаніі "Белавія" была праведзеная ў чэрвені 2014 года. Згодна з пастановай суда, грамадзянін Грузіі Гела Сахелашвілі, які патрабаваў ад пілотаў ляцець замест Менска ў Рым, павінны правесці ў калоніі тры гады.

У амбасадзе Грузіі ў Беларусі з гэтай нагоды адзначылі, што тры гады пазбаўлення волі - гэта мінімальнае пакаранне згодна з артыкулам, паводле якога грузінскаму падданаму было выстаўленае абвінавачванне. У яго яшчэ ёсць магчымасць абскардзіць прысуд, паведамляе "Еврорадио".

Як паведамляў Телеграф, грамадзянін Грузіі Гела Сахелашвілі, які ўчыніў спробу згону самалёта "Белавіі", што рухаўся рэйсам Кутаісі - Менск, перад вылетам выпіў блізу літра 60-градуснай гарэлкі. За спробу згону самалёта яму пагражала да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках