19 красавiка 2024, Пятніца, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская дэлегацыя пакінула ПАРЕ да канца 2015

42
Расейская дэлегацыя пакінула ПАРЕ да канца 2015

ПАРЕ падоўжыла санкцыі ў дачыненні да дэлегацыі РФ.

Да канца красавік 2015 яе пазбавілі права голасу і ўдзелу ў кіруючых органах Асамблеі. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Адпаведная папраўка была прынятая да рэзалюцыі аб паўнамоцтвах дэлегацыі Расеі паводле дакладу Стэфана Шэнаха (Аўстрыя) 148 галасамі «за» пры 64 «супраць». «Асамблея пастанаўляе прыпыніць права расейскай дэлегацыі галасаваць і быць прадстаўленай у Бюро, Прэзідэнцкім і Пастаянным камітэтах Асамблеі», - гаворыцца ў папраўцы да рэзалюцыі.

У сувязі з гэтым кіраўнік расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ, кіраўнік камітэта Дзярждумы ў міжнародных справах Аляксей Пушкоў заявіў: «Мы не збіраемся выпрошваць паўнамоцтвы, не збіраемся маліць пра паўнамоцтвы. Мы мяркуем, што калі большасць у Парламенцкай Асамблеі прыняло пастанову аб прыпыненні паўнамоцтваў, то мы ў адказ, як мы, уласна, і папярэджвалі, прыпыняем сваю дзейнасць у ПАРЕ да канца 2015 года».

У сваю чаргу сябра расейскай дэлегацыі, кіраўнік думскага камітэта ў справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязяў з суайчыннікамі Леанід Слуцкі пракаментаваў: «Гэта няпростая пастанова для нас, але магу сказаць, што Расея, як вялікая дзяржава, не можа трываць прыніжэнне сваіх прынцыпаў, сваёй дзейнасці, накіраванай на захаванне жыцця людзей».

Пушкоў таксама адзначыў, што ў канцы года будзе прымацца пастанова аб сяброўстве Расеі ў Савеце Еўропы. «Да канца 2015 года мы застаемся сябрамі Рады Еўропы, унёскі ўжо заплачаныя. Мы застаемся сябрамі Рады Еўропы на ўзроўні камітэта міністраў Рады Еўропы, і супрацоўніцтва на ўзроўні ўрадаў будзе прадаўжацца», - сказаў Пушкоў журналістам.

На яго думку, праз сённяшнюю пастанову ПАРЕ ўзрасце роля іншых арганізацый, «якія ўключаюць Расейскую Федэрацыю і дзе адсутнічае інстытут санкцый». «Мы маем намер засяродзіцца на ПА АБСЕ», - паведаміў ён.

Пушкоў таксама дадаў, што Расея здымае сваю прапанову аб магчымым наведванні дэлегацыяй ПАРЕ ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі ў маскоўскім СІЗА.

Расею ў ПАРЕ пазбавілі права голасу і выключылі з усіх кіруючых органаў у красавіку 2014 пасля далучэння Крыма да Расеі. У адказ расейскія дэпутаты дэманстратыўна пакінулі Страсбург і прапусцілі летнюю і восеньскую сесіі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках