28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO выключае магчымасць канструктыўных стасункаў з Расеяй

NATO выключае магчымасць канструктыўных стасункаў з Расеяй

Агрэсія Масквы і яе супрацоўніцтва з тэрарыстамі ставяць пад пагрозу бяспеку ўсёй еўрапейскай прасторы

Пра гэта заявіў галоўнакамандуючы войскамі NATO у Еўропе Філіп Брыдлаў. Ён выключыў магчымасць канструктыўных узаемаадносін з Масквой праз вайсковую агрэсію Расеі ва Украіне. У інтэрв'ю выданню Die Zeit амерыканскі генерал адзначыў, што Расея спрабуе вярнуць Украіну ва ўласную зону ўплыву. З ягоных слоў, расейскі бок прымяняе пры гэтым нетрадыцыйныя метады вядзення вайны, паведамляе Deutsche Welle.

Як заявіў Брыдлаў, «рускія выкарыстоўваюць усе інструменты, якія маюцца ў распараджэнні дзяржавы: жорсткі дыпламатычны ціск, магутную дэзінфармацыйную кампанію, схаваныя вайсковыя магчымасці і маленькіх зялёных чалавечкаў». Сярод іншых рычагоў уздзеяння Расеі на Украіну галоўнакамандуючы назваў інтэнсіўны эканамічны прэсінг, пастаўкі энерганосьбітаў, патрабаванні аб датэрміновым вяртанні пазыкі. Брыдлаў дадаў, што Расея падтрымлівае тэрарыстаў танкамі, прыладамі і сістэмамі супрацьракетнай абароны, тым самым падрываючы бяспеку не толькі Украіны, «але і ўсяе еўрапейска-атлантычнай прасторы».

Генерал падкрэсліў, што без гатоўнасці Расеі «прытрымлівацца міжнароднага права» нельга будаваць стасункі «ў звыклым ключы». З ягонага пункту гледжання, канфлікт ва Украіне не мае вайсковага развязання і для ягонага ўрэгулявання ў значна большай ступені неабходныя мірныя перамовы паміж Масквой і Кіевам. Пры гэтым Брыдлаў заўважыў, што «першапачатковыя межы Украіны павінны быць захаваныя».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках