20 красавiка 2024, Субота, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аўтабане ў Нямеччыне будуць тэставаць робамабілі

На аўтабане ў Нямеччыне будуць тэставаць робамабілі

На адной з хуткасных магістраляў будзе сфармавана спецзона для выпрабаванняў аўтамабіляў, здольных перасоўвацца без удзелу чалавека.

Пад тэставы палігон будзе выдзелены ўчастак аўтабана А9, які праходзіць ад Берліна праз Лейпцыг і Нюрнберг да Мюнхена. Выпрабавальную паласу абсталююць усімі неабходнымі датчыкамі і прыладамі, якія дапамогуць робамабілям абменьвацца інфармацыяй не толькі адзін з адным, але і з астатнімі аб'ектамі транспартнай інфраструктуры, піша "Інтэрфакс".

Спачатку сфармаваная зона будзе выкарыстоўвацца для выпрабавання аўтамабіляў, абсталяваных складанымі сістэмамі аказання дапамогі кіроўцу пры руху. Гэта могуць быць, да прыкладу, комплексы, якія дазваляюць аўтамабілю не толькі ўтрымліваць паласу руху, але і самастойна перабудоўвацца, а таксама улівацца ў струмень на хуткасную магістраль з дарогі, што прымыкае.

У перспектыве на аўтабане пачнуць тэставацца аўтамабілі, абсталяваныя паўнавартасным аўтапілотам.

Нямеччына разлічвае стаць адным з сусветных лідэраў у плане ўкаранення сістэм аўтапілатавання і распрацоўкі рабатызаваных транспартных сродкаў. Даследаванні ў гэтай галіне, у прыватнасці, вядуць такія гіганты, як Audi і Mercedes-Benz.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках