28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Гарадзенскай вобласці здабывалі боепрыпасы на палігоне пад Лідай

6
Жыхары Гарадзенскай вобласці здабывалі боепрыпасы на палігоне пад Лідай

Заведзеная крымінальная справа.

Як паведаміў БелТА пракурор Гарадзенскай вобласці Віктар Марозаў, трое чалавек падазраюцца ў "незаконным вырабе, набыцці, перадачы ў валоданне, збыці, захоўванні, перавозцы... боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад» (арт. 295 КК РБ). Артыкул прадугледжвае розныя формы пакарання аж да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Пытанне забеспячэння належнай аховы рэжымнага аб'екта ўздымалася на нядаўняй калегіі абласной пракуратуры. Як адзначыў Віктар Марозаў, «бездагляднасць» палігона, які цяпер знаходзіцца на балансе лясніцтва, недапушчальная.

, - сказаў ён.

Агулам, характарызуючы стан законнасці ў вайсковых частках і падраздзяленнях, нагляд за якімі ажыццяўляе цяпер абласная пракуратура, Віктар Марозаў сказаў, што акрамя праверак парадку выкарыстання палігонаў воінскіх частак, ужо праведзеныя праверкі бяспекі палётаў авіяцыі, а таксама эфектыўнасці прафілактыкі п'янства і наркаманіі, правапарушэнняў у воінскім асяроддзі. Ён адзначыў, што апошнімі гадамі парадку ў вайсковых частках стала значна больш, чым у мінулыя дзесяцігоддзі. З удзелам вайскоўцаў у вобласці ў 2014 годзе адбылося 39 злачынстваў, 14 з іх воінскіх, толькі 5 з іх былі звязаны з нестатутнымі стасункамі. «У 90-я гады такіх было ў дзесяткі разоў больш», - параўнаў пракурор. Вядомыя адзінкавыя выпадкі ўжывання і распаўсюду наркотыкаў і псіхатропаў сярод вайскоўцаў, зарэгістраваны тры злачынствы такога роду, але не на службе, а ў побыце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках