25 красавiка 2024, Чацвер, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: «Цал Дзір Біе» знутры

74

Журналісты наведалі новую рэзідэнцыю Лукашэнкі для ўдзелу ў ягонай штогадовай прэс-канферэнцыі.

Як анансавалася раней, у сустрэчы возьмуць удзел 260 журналістаў з 152 газет, 16 інфармацыйных агенцтваў, трох інтэрнэт-выданняў, 26 тэлеканалаў, 41 радыёстанцыі, уключаючы праграмы рэгіянальнага радыёвяшчання. Рэгіёны Беларусі будуць прадстаўляць 142 журналісты.

Журналісты пачалі выкладваць фота з калідораў Палаца незалежнасці - аб'екта, багатыя дэкарацыі якога неаднаразова абмяркоўваліся ў беларускіх і замежных СМІ, піша «Салiдарнасць».

Нагадаем, новая рэзідэнцыя дыктатара, у народзе больш вядомая як «Цал Дзір Біе», была дабудаваная ў 2013 годзе.

Фото: «Радыё Свабода», Валерий Калиновский
Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках