26 красавiка 2024, Пятніца, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

New York Times: Пуцін можа пайсці ва-банк

6
New York Times: Пуцін можа пайсці ва-банк

Мэта прэзідэнта РФ – учыніць дастатковую нестабільнасць, каб Захад прытрымаў дапамогу Украіне.

Выжыванне Украіны важней за вайну з «Ісламскай дзяржавай», піша Томас Фрыдман ў New York Times, паведамляе «Голас Амерыкі».

Бо невядома, наколькі падзяляюць саюзнікі ЗША на Блізкім Усходзе дэмакратычныя каштоўнасці, тады як адназначна ясна, што Украіна падзяляе іх, піша аглядальнік.

«Калі Пуціну-бандыту атрымаецца здушыць эксперымент Украіны ва ўсталяванні дэмакратыі і ў аднабаковым парадку перакроіць межы Еўропы, кожная праеўрапейская краіна ля мяжы з Расеяй будзе ў небяспецы», - піша ён.

Санкцыі супраць Расеі, арганізаваныя Злучанымі Штатамі і Нямеччынай, дзейнічаюць, але Украіне трэба 15 млрд даляраў для стабілізацыі эканомікі. За больш чым 20 гадоў карумпаваных урадаў Украінцы выкапалі пад сабой глыбокую яму, аднак новае пакаленне рэфарматараў, якое пачынае прыходзіць да ўлады пасля рэвалюцыі годнасці, дае надзею на змены, піша Фрыдман.

«Аднак, калі яны выканаюць свае абавязацельствы, то мы павінны выканаць свае», - піша ён.

«Мэта Пуціна - пасеяць дастатковую нестабільнасць, каб Захад прытрымаў дапамогу, і ўкраінскія рэфарматары праваліліся і дыскрэдытавалі сябе. Гэта было б ганебна», - піша Фрыдман.

Акрамя таго, падзеі ва Украіне могуць паўплываць на кошты нафты. Цяпер яе вызначаюць новы кароль Саудаўскай Аравіі Салман і расейскі цар Пуцін.

«І калі Пуцін наважыць цалкам заваяваць Украіну, або, яшчэ горш, адну з краін Балтыі, і выпрабаваць, ці NATO сапраўды будзе абараняць любую з гэтых краін, то кошт нафты зноў-такі пойдзе ўверх», - піша ён.

Цяпер, калі расейская эканоміка ў руінах, пуцінскі рэжым залежыць ад экспарту нафты і газу. Таму, выклікаўшы вялікі геапалітычны крызіс, Расея можа прымусіць кошты нафты рэзка ўзрасці.

«І хоць рызыка таго, што Пуцін цалкам заваюе Украіну ці балтыйскія краіны, невысокая, выключаць гэтага нельга», - піша Фрыдман.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках