20 красавiка 2024, Субота, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Грушавая: Сад надзеі імя Генадзя Грушавога - гэта жывы мемарыял

1

28 студзеня - гадавіна смерці заснавальніка дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля» Генадзя Грушавога.

У гэты дзень у Менску, у прыходзе іконы «Усіх тужлівых Радасць», сабраліся людзі, якія блізка ведалі Генадзя Грушавога. Акцыя памяці прайшла ў Садзе надзеі. На грушу, пасаджаную Грушавым, былі павязаныя рознакаляровыя стужкі, піша БелаПАН.

Паэт Уладзімір Някляеў сказаў: «Генадзь Грушавы - гэта далёка не толькі фонд «Дзецям Чарнобыля». Гэта асоба маштабная. Гэта чалавек, які цікавіўся ўсім жыццём, на ўсёй зямлі. Але перш за ўсё ён думаў пра жыццё на зямлі беларускай».

Ўдава Генадзя Грушавога Ірына адзначыла: «Гэты сад носіць імя надзеі і носіць імя Генадзя Грушавога зусім не выпадкова, таму што гэта помнік, якому патрабуецца догляд. Гэта ўвасабленне жыцця, таго, што жыццё працягваецца, што мы спадзяемся, верым, клапоцімся пра дрэвы, адзін пра аднаго, аб гэтай зямлі. На гэтым месцы маленькі мемарыял, але жывы, не камень - жывыя дрэвы».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках