28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матчын капітал: указ ёсць, капіталу - няма (Відэа)

6

Шматдзетныя маці не могуць дамагчыся ад чыноўнікаў атрымання матчынага капіталу.

Указ Лукашэнкі аб матчыным капітале ў суме 10 тысяч даляраў за трэцяе дзіця ўвайшоў у дзеянне з пачаткам года. Аднак дагэтуль шматдзетныя маці чуюць адзіны адказ ад чыноўнікаў - ён пакуль не працуе, паведамляе «Белсат».

<

Як высветлілася, для выканання праекта «матчынага капіталу» яшчэ адсутнічае адпаведная база, а сам дакумент усё яшчэ знаходзіцца ў стадыі дапрацоўкі. Са слоў чыноўнікаў з Менгарвыканкама, пакуль фактычна маецца толькі сам ўказ Лукашэнкі і трохмесячны тэрмін ягонага выканання.

Аднак нават калі ён усё ж запрацуе, і абраным шматдзетным сем'ям атрымаецца ўзяць 10 тысяч даляраў на трэцяе дзіця, выкарыстоўваць гэтыя грошы можна будзе толькі калі дзіцяці споўніцца 18 гадоў. Датэрмінова скарыстацца дзяржаўным дэпазітам можна будзе выключна ў выпадках платнага лячэння дзіцяці. Указ аб матчыным капітале будзе дзейнічаць да 31 снежня 2019 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках