25 красавiка 2024, Чацвер, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Эстоніі: Палітыка санкцый супраць РФ павінна быць падоўжаная

МЗС Эстоніі: Палітыка санкцый супраць РФ павінна быць падоўжаная

Эстонія выступае за ўвядзенне новых эканамічных санкцый супраць Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта заявіла міністарка замежных спраў Эстоніі Кейт Пентус-Разіманус, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Мы хочам адкрыць дэбаты аб дадатковых абмежавальных захадах на Радзе ў замежных справах. Палітыка санкцый павінна быць прадоўжаная ў цесным узаемадзеянні з трансатлантычнымі партнёрамі», - сказала Пентус-Разіманус.

Міністарка таксама падкрэсліла неабходнасць далейшай фінансавай падтрымкі Украіны. «Прапанаваць Украіны эканамічную падтрымку так жа важна, як санкцыі, каб дапамагчы краіне справіцца ў вельмі складанай фінансавай сітуацыяй», - дадала яна.

Нагадаем, 29 студзеня міністры збяруцца на надзвычайным пасяджэнні Рады замежных спраў ЕЗ што да сітуацыі ва Украіне, на ім можа быць прынятая пастанова пра новыя санкцыі супраць РФ.

Раней паведамлялася, што ў чацвер Грэцыя рыхтуецца накласці вета на санкцыі супраць Расеі. Паводле правілаў ЕЗ пастанова аб санкцыях павінна быць прынятая аднагалосна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках