29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегаты Расеі ў ПАРЕ забралі з кабінетаў нават мыла і лямпачкі

90
Дэлегаты Расеі ў ПАРЕ забралі з кабінетаў нават мыла і лямпачкі

З'яжджаючы з кабінетаў ПАРЕ, расейская дэлегацыя забрала са сваіх кабінетаў усё, што змагла панесці.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» напісаў прэс-сакратар экалагічнай інспекцыі Украіны Ігар Ціхолаз.

«Са Страсбурга паведамілі навіну знаёмыя журналісты, якія ездзілі туды на сесію ПАРЕ, на якой учора днём выставілі за дзверы прадстаўнікоў Расеі... Яны са скандалам пакінулі свае працоўныя кабінеты, гучна пляснуўшы дзвярыма», - паведаміў ён.

Пры гэтым дэлегаты РФ забралі з кабінетаў, усё, што змаглі панесці - ручкі, алоўкі, паперу А-4, стэплеры, прафайлы, дзе-нідзе выкруцілі лямпачкі, мыла і туалетную паперу.

«Бывалыя прадстаўнікі офіса ПАРЕ ў шоку, такога яны яшчэ не бачылі», - напісаў Ціхолаз.

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках