24 красавiка 2024, Серада, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар мае намер разабрацца з каталіцкімі святарамі з Польшчы

13
Дыктатар мае намер разабрацца з каталіцкімі святарамі з Польшчы

Некаторыя каталіцкія святары з Польшчы займаюцца на тэрыторыі Беларусі "не тымі рэчамі", заявіў Лукашэнка.

"Што тычыцца польскіх святароў, я не вельмі задаволены службай некаторых польскіх прадстаўнікоў на нашай зямлі. Я пра гэта казаў былому Папе Рымскаму, калі з ім сустракаўся, распавядаў, што яны часам займаюцца не тымі рэчамі, якімі павінны займацца", - сказаў дыктатар на прэс-канферэнцыі ў Менску 29 студзеня.

Ён дадаў, што ў свой час звяртаў на гэта ўвагу і кардынала Казіміра Свёнтэка, які з разуменнем на гэта рэагаваў.

Лукашэнка адзначыў, што сярод святароў, як і ў іншых сферах, ёсць розныя людзі. Некаторыя дапускаюць адміністрацыйныя правапарушэнні.

Дыктатар нагадаў, што заўсёды заклікаў рыхтаваць больш каталіцкіх святароў у самой Беларусі. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў Беларусь запрашаюцца каталіцкія святары не толькі з Польшчы, але і з іншых краін.

"Ёсць праблемы, але яны не з'яўляюцца катастрафічнымі і невыканальнымі. Мы тут спакойна разбярэмся, у тым ліку з грамадзянамі Польшчы, якія вядуць пропаведзі і працуюць у каталіцкай царкве. Няма катастрофы", - сказаў ён.

Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі двума асноўнымі канфесіямі з'яўляюцца каталіцызм і праваслаўе. Большая частка насельніцтва належыць да праваслаўя. Аднак Беларусь знаходзіцца на другім месцы ў колькасці католікаў пасля Літвы сярод постсавецкіх дзяржаў. "Гэта сотні тысяч чалавек. Можа, мільён", - растлумачыў ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках