26 красавiка 2024, Пятніца, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяткевіч, Тозік і Ладуцька могуць вярнуцца

22
Пяткевіч, Тозік і Ладуцька могуць вярнуцца

Лукашэнка не выключае вяртання Анатоля Тозіка, Мікалая Ладуцькі і Наталлі Пяткевіч на пасады ў дзяржапараце.

Пра гэта дыктатар заявіў падчас прэс-канферэнцыі, паведамляе БелТА.

"Можа быць, і будуць (працаваць у дзяржапараце). Яны пакуль быццам бы нідзе не працуюць, хоць ім прапаноўваліся розныя варыянты. Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч займаецца гэтым пытаннем. Я яму даручыў. А Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч, па-мойму, дзесьці ўжо працуе, не ведаю дзе", - сказаў Лукашэнка.

Ён таксама растлумачыў, што Наталлі Пяткевіч прапаноўваліся розныя варыянты працаўладкавання, аднак яна пакуль, магчыма, зоймецца сваім здароўем. "Наталля Уладзіміраўна вельмі нават падрыхтаваны чалавек, якога я ведаю гадоў 20. Што тычыцца Ладуцькі - тое ж самае. Падбярэм адпаведныя пасады", - сказаў правадыр. Пры гэтым ён не выключыў, што гэта могуць быць і недзяржаўныя пасады.

Акрамя таго падчас адказу на пытанне аб матывацыі для чыноўнікаў такога рангу, правадыр растлумачыў, што заробак - гэта толькі частка таго, што яны атрымліваюць.

"У іх ёсць службовы транспарт, у такіх службовых асоб ёсць загарадны дом, дзе яны могуць жыць. З савецкіх часоў такая практыка", - сказаў дыктатар.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках