19 красавiка 2024, Пятніца, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААЦ і МУС хлусяць - сайт Хартыі-97 блакуюць у Беларусі

17
ААЦ і МУС хлусяць - сайт Хартыі-97 блакуюць у Беларусі

ААЦ і МУС зняпраўджваюць сваю датычнасць да блакавання сайтаў у Беларусі.

Управа "К" пры Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку адказалі на зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) з нагоды блакавання інтэрнэт-сайтаў у снежні 2014 года.

22 снежня БАЖ накіравала ў Генеральную пракуратуру, Управу МУС у раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій (управа "К") і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце афіцыйныя лісты, у якіх уздымалася пытанне аб незаконным блакаванні сайтаў charter97.org, belapan.com, belapan.by, naviny.by, belaruspartisan.org, udf.by, 21.by, gazetaby.com, zautra.by.

У адказе ААЦ адзначаецца, што гэты орган не рабіз захадаў у абмежаванні доступу да паказаных сайтаў. Акрамя таго, паводле інфармацыі, пададзенай ААЦ аператарамі, збояў у працы абсталявання сетак перадачы звестак, а таксама кропкі абмену нацыянальным трафікам і міжнароднага цэнтра камутацыі 19 снежня 2014 не зафіксавана.

"Разам з тым названымі аператарамі 19 снежня зафіксаваная масіраваная атака на сетку перадачы звестак. Паводле атрыманай інфармацыі, зробленыя захады абароны не паўплывалі на даступнасць названых у звароце інтэрнэт-сайтаў", - паказвае ААЦ.

МУС, у сваю чаргу, прапануе адрасаваць пытанні з нагоды блакавання сайтаў Дзяржаўнай інспекцыі электрасувязі Мінсувязі і інфарматызацыі. "У сувязі з тым, што ў гэтых падзеях адсутнічае грамадская небяспека, а таксама склад адміністрацыйнага правапарушэння або крымінальнага злачынства, праверка паводле Вашага звароту спыненая", - паведамляе ўпраўленне "К".

Генпракуратура раней адказала, што не ініцыявала пытанняў абмежавання доступу да паказаных сайтаў, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Сайт charter97.org унесены ў спіс абмежаванага доступу 29 сакавіка 2011 з ініцыятывы Генпракуратуры.

"У мэтах спынення правядзення экстрэмісцкай дзейнасці, прапаганды гвалту, жорсткасці і іншых дзеянняў, а таксама распаўсюджвання інфармацыі, скіраванай на прапаганду дзеянняў, забароненых заканадаўствам, Генеральнай пракуратурай 23.03.2011 на падставе арт.арт.27, 40 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь", п.12 Палажэння аб парадку абмежавання доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі, забароненай да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, зацверджанага пастановай Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.06.2010 №4/11, а таксама ч.2 арт.8 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" вынесеныя пастановы аб абмежаванні доступу да паказаных рэсурсаў", - гаварылася ў абгрунтаванні блакавання сайта.

26 снежня 2012 г. з ініцыятывы КДБ Беларусі люстэркі Хартыі www.charter97.eu і www.charter97.info дададзеныя ў спіс абмежаванага доступу, які фармуе БелДІЭ. Спіс распаўсюджваўся на карыстальнікаў з дзяржструктур, устаноў адукацыі і культуры.

З 19 снежня 2014 года без тлумачэння прычын сайт быў заблакаваны для ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў Беларусі.

Нашай службе тэхпадтрымкі ўдалося мінімізаваць блакаванне, аднак многія карыстальнікі з Беларусі працягваюць паведамляць пра цяжкасці з доступам да сайта.

Інструкцыя па абыходу блакіроўкі - тут.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках