20 красавiка 2024, Субота, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрыст прафсаюза РЭП: Выходзіць, Лукашэнка не плаціць падаткі?

38
Юрыст прафсаюза РЭП: Выходзіць, Лукашэнка не плаціць падаткі?

Дыктатар прызнаўся, што атрымлівае заробак у канверце.

Юрыст прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Гомельскай вобласці Леанід Судаленка пракаментаваў заяву беларускага дыктатара, які прызнаўся, што заробак яму прыносяць у канверце.

- Частку заробку мне прыносяць у канверце, астатнюю пералічваю на рахунак малодшаму сыну. Невядома, як далей складзецца яго жыццё, - прыводзіць БелаПАН словы Аляксандра Лукашэнкі аб размеркаванні сваіх даходаў, вымаўленыя ў сярэдзіне прэс-канферэнцыі 29 студзеня.

У Працоўным кодэксе няма такога паняцця як «заробак у канверце», патлумачыў юрыст Леанід Судаленка ў экспрэс-каментары «Салідарнасці».

- Гэта кваліфікуецца як ухіленне ад выплаты падаткаў. Праваабаронцу Алесю Бяляцкаму прышылі гэты артыкул і пасадзілі, - прыводзіць прыклад суразмоўца. - «Заробак у канверце» - гэта фактычна няўлічаныя грошы, якімі наймальнік заахвочвае работніка. З гэтых грошай падатак не плаціцца. Калі сума маленькая, гэта будзе трактавацца як адміністрацыйнае правапарушэнне. Калі памер даходаў буйны або асаблiва буйны, за гэта прадугледжаная крымінальная адказнасць.

Выходзіць, калі Лукашэнка атрымлівае заробак у канверце, ён не плаціць падаткі? Варта задаць яму гэтае пытанне, - прапануе Леанід Судаленка.

Характэрна, што ў канцы пятай гадзіны прэс-канферэнцыі ў адказе на пытанне аб распаўсюдзе заробкаў у канвертах, дыктатар адказаў наступным чынам:

- Гэта з'ява ненармальная. Сацыяльную адказнасць трэба несці - гэтыя грошы паступаюць у фонд сацыяльнай падтрымкі. Будзем спыняць гэтую з'яву.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках