25 красавiка 2024, Чацвер, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямён Сямёнчанка: На ўступ у «Данбас» патройны конкурс

10
Сямён Сямёнчанка: На ўступ у «Данбас» патройны конкурс

Праблема мабілізацыі ва Украіне ў тым, што вайсковае кіраўніцтва робіць заклік у войска тых, хто не хоча служыць.

Пра гэта камбат "Данбаса" Сямён Сямёнчанка заявіў у каментары выданню "Гордон".

"Дзве галоўныя праблемы мабілізацыі - дурні і дарогі. Дурні, якія кіруюць тымі людзьмі, якія павінныя арганізоўваць заклік і якія заклікаюць людзей, што не матываваныя да службы. Я не маю на ўвазе ўсіх, я маю на ўвазе асноўнае кіраўніцтва. Ёсць вельмі шмат дасведчаных кадравых афіцэраў, якія разумеюць, што нельга працаваць з нематываванымі людзьмі, у той час як куча добраахвотнікаў сядзіць на месцы і не можа знайсці сабе занятак. У прыватнасці, у нас патройны конкурс на ўступ у батальён "Данбас". У нас заробак 980 грыўняў, але тым не менш людзі хочуць ваяваць", - лічыць Сямёнчанка.

"А дарогі, па якіх у наш розум укараняецца ўсялякае інфармацыйнае трызненне, з дапамогай якога зрываецца мабілізацыя, падрываецца давер як да камандзіраў, так і да Добраахвотніцкага руху. У гэтым удзельнічаюць многія нашыя айчынныя СМІ, зусім забыўшыся пра тое, што калі ў Кіеве ціха і спакойна, то гэта не значыць, што ў краіне няма вайны. Такіх чутак шмат: усіх пусцяць на мяса, войска разбэсцілася і гэтак далей. Таму дурні і дарогі - дзве асноўныя праблемы мабілізацыі", - адзначыў камбат "Данбаса".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках