25 красавiка 2024, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд праводзіць аўдыт беларускіх прадпрыемстваў

2
Рассельгаснагляд праводзіць аўдыт беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд правярае прадпрыемствы, у прадукцыі якіх восенню 2014 года быў выяўлены геном АЧС.

Спецыялісты Рассельгаснагляду прыбылі ў Беларусь для праверкі прадпрыемстваў, якія восенню 2014 былі закрытыя для экспарту ў РФ праз выяўленне ў прадукцыі геному віруса афрыканскай чумы свіней (АЧС). Пра гэта паведаміў БелТА дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Васіль Півавар.

"Спецыялісты ўжо прыбылі. Дзве групы будуць працаваць у Магілёўскай і Менскай абласцях", - сказаў кіраўнік дэпартамента.

Цягам двух дзён спецыялісты федэральнай службы ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду плануюць праінспектаваць чатыры прадпрыемствы. "Сёння гэта Менскі і Бабруйскі мясакамбінаты, заўтра - Слуцкі і Магілёўскі", - удакладніў Васіль Півавар.

Акрамя таго, яшчэ адна група расейскіх экспертаў адбярэ ўзоры прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у аб'ектах гандлю.

Як паведамлялася, з кастрычніка 2014 года Расея часова прыпыніла пастаўкі прадукцыі 9 беларускіх прадпрыемстваў праз нібыта выяўленне ў ёй геному віруса АЧС (геном віруса АЧС - гэта своеасаблівы след ад хваробы, пагрозы здароўю чалавека ён не нясе). З 24 студзеня гэтыя прадпрыемствы змаглі аднавіць пастаўкі ў РФ прадукцыі з ялавічыны, якая прайшла тэрмічную апрацоўку (пры тэмпературы плюс 72 градусы і вышэй у тоўшчы прадукту цягам 30 хвілін). У цяперашні час вырашаецца пытанне аб тым, каб дазволіць таксама пастаўкі свежай і замарожанай ялавічыны ў Расейскую Федэрацыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках